Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

09.04.2018

Семінар для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі г. Баранавічы

“Сучасныя падыходы да нацыянальна маўленчай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту”

   Дашкольны ўзрост з’яўляецца спрыяльным перыядам для актыўнага маўленчага развіцця дзіцяці.

   Асноўная мэта маўленчага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту – авалоданне нормамі і правіламі роднай мовы, а развіцце звязнага маўлення – адна з важных задач.

   5 красавіка 2018 года ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі “Яслі – сад №24 г. Баранавічы” адбыўся семінар для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі г. Баранавічы на тэму: “Сучасныя падыходы да нацыянальна маўленчай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту”.

   Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці В.М.Ракашэвіч пазнаеміла выхавальнікаў з асаблівасцямі маўленчага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту ў сітуацыі двухмоўя. У ходзе семінару былі абазначаны напрамкі развіцця маўлення і культуры маўленчых зносін, сродкі беларускамоўнага развіцця дзяцей ў адукацыйным працэсе.

   Увазе ўдзльнікам семінару былі прапанаваны розныя формы работы   з дзецьмі з вопыту беларускамоўнай групы установы дашкольнай адукацыі.

  Мерапрыемства садзейнічала ўдасканаленню беларускамоўнай кампетэнтнасці педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі г. Баранавічы.