Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

18.09.2017

Таццяна Яцук, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 4 г.Баранавічы”

Свята ў Полацку

Гудзе натоўп, пяе гурба,

І надта весела.

Тут не жыве тры дні журба,

А вершы з песнямі.

 

І прытаіліся двары:

Чакаюць цудаў.

Малы хлапец і дзед стары

Матаюць вуды.

 

Каўчэг, бы з вечнасці, плыве

З Дзвіной у згодзе.

І горад мудрасцю жыве,

Час верхаводзіць.

 

Сафія ладзіць юбілей,

Цэрквы званамі

Зноў будзяць чараду надзей

Над паплавамі.

 

Гісторыя і даўніна…

Душа святкуе.

Я захмялела без віна:

Праз час вяслую.

 

 ***

Мінулае ніколі не пакіне,

Як ажылі ў Полацку двары.

Праз час мяне гукае Еўфрасіння

І кліча на задворныя муры.

 

І вочы яе, поўныя дакору,

Глядзяць уважліва ўдалячынь:

--Ты, мабыць, беларус, яшчэ няскора

Адродзіш трапяткога слова плынь?

 

І я ў адказ ёй праз часы гукаю:

--Не знішчыць нашу мову, не скарыць!

Яе крыніца, чыстая, святая,

Па лёсе неад’емна будзе плыць.