Нягледзячы на адладжаны механiзм падрыхтоўкi да мерапрыемства, кожны год арганiзатары iмкнуцца зрабiць навуковы форум арыгiнальным i запамiнальным, сапраўдным святам маладосцi i навукi. Сёлета ўпершыню пляцоўку для работы юных аматараў навукi па 14 секцыях прапанаваў Баранавiцкi дзяржаўны ўнiверсiтэт.
Упершыню ў рамках форума арганізавана комплексная інтэрактыўная пляцоўка: выстава навукова-даследчых работ вучняў, прэзентацыя навуковых, інавацыйных праектаў студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта.
У перапынках паміж рабочымі платформамі арганізавана музычная пляцоўка ўзорнага ансамбля скрыпачэй сярэдняй школы № 17 пад кіраўніцтвам Таццяны Пятроўны і Сяргея Васільевіча Паўлавых.
Пачалося ўрачыстае адкрыццё канферэнцыi, якое падрыхтавалi таленавітыя педагогі і навучэнцы гiмназii №4 . Баранавiч, з прывітальных слоў да прысутных начальніка ўпраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Таццяны Іванаўны Шастак: “ Шчыра вітаю ўсіх удзельнікаў XXIV навукова-практычнай канферэныі юных вучоных “Моладзь. Творчасць. Інтэлект”. Канферэнцыя праходзіць штогод, змяняюцца фарматы, удзельнікі, шырыцца колапраблем і пытанняў, але нязменным застаеццаадно: інтэграцыя навукіі школьнай практыкі. Мы ганарымся тым, што 286 вучняў горада Баранавічы занесены ў рэспубліканскі банк дадзеных адоранай моладзі, многія з іх сталіўладальнікамі прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь менавіта за перамогу ў конкурсе даследчых работ.
Паважаныя педагогі! Настаўнік – галоўная фігура грамадства. Менавіта вы фарміруеце ў моладзі грамадзянскую пазіцыю і правільны светапогляд, вы навукова падтрымліваеце сваіх вучняў. І хай кожны ўрок для вас дорыць новыя адкрыцці і знаходкі, навуковыя праекты і даследаванні! Поспехаў!
Юныя даследчыкі! Памятайце, што толькі ў гарачым парыву, смеласці і энергіінараджаецца перамога! Упэўнена, што навука і дух ўніверсітэта створаць выдатны настройіўдзельнікам, і членам журы, іўсім прысутным! Жадаю Вам знайсці новых сяброў і здабыць новыя адкрыцці!”
А потым яскравыя творчыя нумары навуэнцаў гімназіі №4 саступiлi месца пленарнаму пасяджэнню, што таксама адбылося ўпершыню. Перад юнымi навукоўцамi i гасцямi свята з неардынарнымi дакладамi выступiлi прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, асацыіраваны прафесар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзiмiр Уладзiмiравiч Клiмук, дырэктары ўстаноў сярэдняй адукацыi, якiя ажыццяўляюць iнавацыйную дзейнасць, выхоўваюць у сваiх вучняў цiкавасць i iмкненне спасцiгаць новае. Так, Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў у сваім выступленні “Механізмы развіцця навукова-інавацыйнай інфраструктуры ва ўмовах лічбавання грамадства” ролю кааперацыі ўстаноў адукацыі, органаў кіраўніцтва, сектара эканомікі, бізнэс-таварыства.
Кіраўнікі ўстаноў адукацыі ліцэя, сярэдніх школ 18, 9 (Вайцэхоўская Вера Міхайлаўна, Пузікаў Сяргей Валер’евіч, Тарасава Юлія Мікалаеўна) прадставілі мадэлі рэалізацыі інавацыйных праектаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З хваляваннем чакалi юныя дакладчыкi, калi вядучыя назавуць iмёны тых, хто ўвайшоў у склад журы, а гэта – вопытныя выкладчыкі і вучоныя. Адказную i складаную мiсiю – выбраць найлепшыя даследаваннi выконвалi супрацоўнiкi ўнiверсiтэта разам з камандай таленавiтых i творчых настаўнiкаў.
I вось адгучалi фанфары, а юныя вучоныя разышлiся па аўдыторыях з намерам, як мага лепш раскрыць свае iнтэлектуальныя знаходкi. Задача гэта не з лёгкiх, бо вялiкую працу, якая ажыццяўлялася на працягу года, трэба было «ўцiснуць» у 10 хвiлiн прэзентацыi.
Самай шматлiкай ужо якi год запар з’яўляецца секцыя «Англiйская мова»: 18 работ было тут прадстаўлена! Аб’екты даследаванняў былi самыя разнастайныя: ад надпiсаў на адзеннi да ролi жанчыны падчас сусветных войнаў.
Не меншую цiкавасць выклiкалi тэмы iншых секцый. Так, лiнгвiсты параўноўвалi з’явы ў беларускай i кiтайскай мовах, назвы месяцаў на роднай мове i некаторых славянскiх. Вельмi актуальнымi можна лiчыць тэмы, якiя абаранялi знаўцы законаў грамадства i экалогii: сямейныя каштоўнасцi i iнтэрнэт-зносiны, вывучэнне турыстычнага патэнцыялу i шумавога забруджвання горада…
Кампетэнтнае журы ўсiх уважлiва выслухала, ацанiла актуальнасць, арыгiнальнасць i навiзну даследаванняў, звярнула ўвагу на iншыя важныя фактары i вынесла свой вердыкт. Было выбрана 69 работ, якiя адзначаны дыпломамi рознай вартасцi, а 17 пераможцаў будуць прадстаўляць Баранавiчы на абласной канферэнцыi «З навукай у будучыню».
Як у кожным спаборнiцтве, i тут былi адзначаны ўстановы-лiдары. Так, па колькасцi дыпломаў лепшай стала гiмназiя №5, вучнi якой атрымалi 8 узнагарод. На другiм месцы – гiмназiя №4, якая саступiла ўсяго адно прызавое месца. Сярод школ лiдзiруе сярэдняя школа №7, юныя вучоныя якой паклалi ў сваю скарбонку 5 дыпломаў.
Адкрытая навукова-практычная канферэнцыя стала пляцоўкай для прэзентацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці вучняў з мэтай атрымання магчымасці іх укаранення ў практычных сферах сацыяльна-эканамічнай сістэмы, а таксама развіцця даследчых кампетэнцый у юных даследчыкаў для падрыхтоўкі якасных інавацыйных стартап-праектаў.
Навука любiць працавiтых i настойлiвых, уважлiвых i крэатыўных. Менавiта такiмi якасцямi валодаюць нашы маладыя вучоныя. Яны пакуль што робяць свае першыя крокi ў навуку. Хай жа iм заўсёды спрыяе поспех, а жаданне адкрываць нешта новае нiколi не пакiдае!
Мамончык Ала, метадыст метадычнага кабінета Баранавіч