
Каляндар няўмольна перагарнуў апошнія старонкі лета. Восеньская зорка наблізіла ўрачыстае свята – Свята школьнага званка.
У гэтым навучальным годзе школьны званок ўпрыгожвае не толькі звыклы пышны бант, але і адметны атрыбут школьнай формы. У яго школьным партфельчыку з’явіліся новыя падручнікі і новыя правілы паводзін. А ў дзённік ён паклаў напамін аб тым, што “1” і “2” – гэта адзнакі нездавальняючыя.
Але ў яго звыклай мелодыі, як заўсёды, будуць гучаць для вучняў словы сяброўства, спагады, ветлівасці, любові да роднай зямлі і цягі да ведаў; для настаўнікаў – словы мудрасці, адкрытасці, справядлівасці, адданасці сваёй працы; для бацькоў – словы гонару за сваіх дзяцей.
Пад першыя акорды мелодыі школьнага званка кожны мае магчымасць загадаць сваё запаветнае жаданне. Яго падхопіць ветрык і панясе пад аблокі.
Верце! Яно абавязкова здзейсніцца!!!
| Гимназия 3 |
 |
 |
 |
 |
| СШ4 |
 |
 |
 |
 |
| СШ7 |
 |
 |
 |
 |
| СШ9 |
 |
 |
 |
 |
| СШ15 |
 |
 |
 |
 |
| СШ18 |
 |
 |
 |
 |
| СШ21 |
 |
 |
 |
 |