Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

21.02.2019

Стартаваў 1-ы фестываль беларускай песні “І гучыць беларуская мова ў песнях майго народа”

Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак. (У. Караткевіч)

20 лютага на базе ДУА "Сярэдняя школа №14 г.Баранавічы" стартаваў 1-ы фестываль беларускай песні “І гучыць беларуская мова ў песнях майго народа”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які святкуецца з 21 лютага 2000 года.

Фестываль дае магчымасць пазнаёміцца з творчасцю беларускіх паэтаў і кампазітараў, атрымаць асалоду ад мелодый роднага краю.

Удзельнікі фестывалю – юныя таленты ўстаноў адукацыі горада. А гэта добры знак: яны ведаюць і любяць беларускую песню.

Ні адно свята беларусаў не абыходзіцца без гасцей. А іх сёння –цэлая зала.

А фестывалю жадаем, каб ён трывала і назаўсёды прапісаўся і стаў адметнай з’явай у культурным жыцці нашага горада, каб ён стаў традыцыйнай і маштабнай падзеяй, візітнай карткай Баранавіч.

Няхай сёлетні музычна-песенны форум пачне і адкрые фестывальны летапіс – 2019.