Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

26.07.2017

Выпускныя экзамены ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у пастанове № 74 ад 7 ліпеня 2017 года ўстанавіла пералік вучэбных прадметаў, па якіх будуць праводзіцца выпускныя экзамены ў 2017/2018 навучальным годзе. Таксама зацверджаны формы правядзення выпускных экзаменаў пры выніковай атэстацыі навучэнцаў, якія асвоілі змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

Дзевяцікласнікі будуць здаваць тры выпускныя экзамены: па вучэбных прадметах «Руская мова», «Беларуская мова», «Матэматыка». Усе экзамены пройдуць у пісьмовай форме.

       Для навучэнцаў, якія асвоілі адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі, прадугледжана чатыры абавязковыя экзамены:

  • «Матэматыка» (у пісьмовай форме);
  • «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары навучэнца ўпісьмовай форме);
  • «Замежная мова» (у вуснай форме);
  • «Гісторыя Беларусі» (у вуснай форме).

      Пры гэтым навучэнцы, якія праходзілі навучанне на мове нацыянальнай меншасці (польскай або літоўскай), дадаткова будуць здаваць экзамены па вучэбных прадметах «Польская мова» або «Літоўская мова» ў пісьмовай форме.

      Дакументам вызначаны навучальныя прадметы, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены па выніках асваення адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. Так, для навучэнцаў з парушэннем слыху, цяжкімі парушэннямі маўлення абавязковымі з’яўляюцца:

  • «Матэматыка» (у пісьмовай форме);
  • «Беларуская мова» або «Руская мова» (у залежнасці ад мовы навучання і выхавання ўпісьмовай форме);
  • «Гісторыя Беларусі» (у вуснай форме).

      Навучэнцы з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, зроку, псiхiчнага развiцця (цяжкасцямi ў навучаннi) здаюць экзамены па вучэбных прадметах:

  • «Матэматыка» (у пісьмовай форме);
  • «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары навучэнца ў пісьмовай форме);
  • «Замежная мова» (у вуснай форме);
  • «Гісторыя Беларусі» (у вуснай форме).

 Пастанова ўступіць у сілу 1 верасня 2017 года.